Кітай запрасіў на аздараўленне 200 беларускіх дзяцей

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі пра ўсталяванне ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, якую сёння падпісалі ў Пекіне Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін.

Беларусь і Кітай дамовіліся прыкласці высілкі да развіцця шматпланавага гуманітарнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і на розных узроўнях. Кітайскі бок вітае павелічэнне колькасці беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Кітаі, і падтрымаў пашырэнне выкладання кітайскай мовы ў Беларусі, паведамляе БелТА.

Фота: www.ej.by.