Кірыл Прамудраў перайшоў з брэсцкага ў мінскае "Дынама" (фота)

23-гадовы паўабаронца Кірыл Прамудраў перайшоў з брэсцкага ў мінскае "Дынама". Кантракт з ім быў падпісаны 29 ліпеня. У бягучым сезоне Прамудраў у 14 матчах забіў 6 галоў і зрабіў 3 выніковыя перадачы. У новай камандзе ён будзе выступаць пад 5-м нумарам, інфармуе прэс-служба ФК "Дынама-Мінск".

"Вечерний Брест" дадае, што сума трансфера склала каля 65 тысяч долараў. З гэтых грошай будуць ліквідаваныя запазычанасці па заробках у футбалістаў, у тым ліку і ў Прамудрава.


Фота: dinamo-minsk.by