Кіроўцу, які збіў інспектара на МКАД, асудзілі на 2,5 года калоніі-пасялення

Кіроўцу, які збіў інспектара на МКАД, асудзілі на 2,5 года калоніі-пасялення

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 19 студзеня вынес прысуд па справе кіроўцы, які збіў інспектара ДАІ на МКАД.

Аварыя адбылася яшчэ на пачатку жніўня 2015 года. 24-гадовы мінчук на Opel Vectra збіў даішніка, калі перастройваўся з трэцяй паласы ў другую. Паведамлялася, што інспектар апынуўся на другой паласе, бо спыняў іншы аўтамабіль. Пры здарэнні супрацоўнік ДАІ атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Траўмы быліахарактарызаваныя як цяжкія, таму на кіроўцу пачалі крымінальную справу.

Як піша onliner.by, кіроўцу вызначылі пакаранне ў выглядзе 2,5 года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі-пасяленні. Таксама ён на 5 гадоў пазбаўлены правоў кіравання і павінен выплаціць 200 мільёнаў кампенсацыі ў кошт маральнай шкоды. Асуджаны мае 10 дзён на абскарджанне прысуду і збіраецца скарыстацца сваім правам.

У каментары onliner.by асуджаны кіроўца распавёў, што ў матэрыялах справы ёсць дакументы аб службовай праверцы, ці не парушыў інспектар інструкцыі, калі выйшаў на другую паласу МКАД. Па яго словах, праверка прышла да высноваў, што інспектар атрымаў вытворчую траўму пры выкананні працоўных абавязкаў.