Кіроўца, які трапіў у аварыю на МКАД, прасіў МНС вызваліць яго (фота)

Кіроўца, які трапіў у аварыю на МКАД, прасіў МНС вызваліць яго (фота)

Позна ўвечары 29 лістапада на 52-м кіламетры ўнутранага кола Мінскай кальцавой аўтадарогі адбылася аўтааварыя. "Mercedes-Benz С-220" сутыкнуўся са слупом вулічнага асвятлення. Самастойна выйсці з салона мужчына не змог і папрасіў дапамогі ратавальнікаў. З дапамогай спецінструментаў яны вызвалілі яго левую нагу. Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС