Кіраўнікі МЗС G7 правядуць тэрміновую сустрэчу па Украіне — СМІ
Сустрэча пройдзе ў Мюнхене ў канцы гэтага тыдня / Reuters
Міністры замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) на гэтым тыдні правядуць тэрміновую сустрэчу ў Германіі. Тэмай абмеркавання будзе сітуацыя вакол Украіны. Пра гэта ў сераду паведаміла агенцтва Kyodo.
Мяркуецца, што сустрэча пройдзе ўжо на гэтым тыдні на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (МКБ). Канферэнцыю збіраюць на 18-20 лютага. Ад ЗША ў ёй паўдзельнічаюць віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і дзяржсакратар Энтані Блінкен, ад Германіі — канцлер Олаф Шольц. Чакаецца, што ўдзел у канферэнцыі прыме і прэзідэнта Украіны Уладзімір Зяленскі.
Сустрэча кіраўнікоў МЗС G7 адбудзецца на фоне заяў заходніх палітыкаў пра магчымае ўварванне Расіі ва Украіну. У Расіі гэтыя сцверджанні называюць "беспадстаўным нагнятаннем напружанасці". Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн напярэдадні выступіў са спецыяльнай заявай. Ён сказаў, што Вашынгтон настроены вырашаць супярэчнасці з Расіяй дыпламатычным шляхам, але калі Расія нападзе на Ўкраіну, яе чакае рашучы і жорсткі адказ.
Сітуацыю вакол Украіны абмяркоўвалі напярэдадні ў Маскве расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і канцлер Германіі Олаф Шольц. На выніковай прэс-канферэнцыі журналісты запыталіся ў Пуціна, ці выключае ён вайну ў Еўропе. Расійскі прэзідэнт сказаў, што Расія, як і Еўропа, не хоча новай вайны і таму накіравала Захаду прапановы па еўрапейскай бяспецы. У залежнасці ад развіцця дыялогу будзе развівацца і сітуацыя па іншых напрамках, прыводзіць словы Пуціна Deutsche Welle. Расія патрабуе ад захаду пісьмовы гарантый, сярод якіх патрабаванне аб непашырэнні НАТА на Усход.