Кіраўніка Нацбанка Беларусі, які працаваў з 2014 года, адправілі ў адстаўку

Павел Калаўр

Павел Калаўр / sb.by

Кіраўніка Нацбанка Беларусі Паўла Калаўра, які працаваў з 2014 года, адправілі ў адстаўку. На гэтую пасаду замест яго прызначаны ўжо былы прэм'ер Раман Галоўчанка.

Калаўру 62 гады. Чуткі пра яго магчымы сыход з пасады з'яўляліся рэгулярна. "Рана мне займацца рыбалкай. У мяне дастаткова сіл, энергіі і ведаў быць карысным краіне", гаварыў ён вясной 2021-га.

Павел Калаўр — адзін з нешматлікіх чыноўнікаў апошніх гадоў, які насамрэч разумеў эканоміку. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у стабілізацыю сітуацыі і стрымліванне інфляцыі, пры гэтым часам ішоў насуперак “генеральнай лініі”. Некаторы час яму гэта дазвалялі, бо Калаўр паказваў вынікі.

Галоўчанка — больш выканаўца, чым ініцыятар. Па першай адукацыі ён інжынер, на чале Нацбанка хутчэй будзе падобны да Надзеі Ермаковай. То-бок — без пытанняў выконваць даручэнні Лукашэнкі, нават калі гэта прывядзе да росту цэн і дэвальвацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.