Кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕС пасля наведвання Адэсы прыехаў у Кіеў
Жазэп Барэль у Кіеве / twitter.com/JosepBorrellF/
Кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕС Жазэп Барэль пасля наведвання Адэсы прыехаў у Кіеў. Ён сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, з кіраўніцтвам Мінабароны Украіны, ушанаваў памяць абаронцаў украінскай зямлі. Барэль абмяркоўваў з украінскім кіраўніцтвам "пастаянную ваенную дапамогу Еўрасаюза" і тое, каб Украіна яе атрымлівала хутчэй.
Жазэп Барэль падкрэсліваў у Кіеве, што Украіна змагаецца "за нашы агульныя каштоўнасці".
Уладзімір Зяленскі і Жазэп Барэль / twitter.com/JosepBorrellF/
Слава Україні! pic.twitter.com/3XTCMYwVmX
— Josep Borrell Fontelles (@JosepBorrellF) October 1, 2023