Кіраўнік СБУ заявіў, што Расію "чакаюць новыя чарговыя сюрпрызы"
Кірыл Буданаў і Васіль Малюк / gur.gov.ua
У Кіеве прайшла сустрэча кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыла Буданава і кіраўніка Службы бяспекі Украіны Васіля Малюка. "Украінскія спецслужбы адзіныя ў сваім імкненні атрымаць перамогу", — піша gur.gov.ua. Падкрэсліваецца, што "чуткі пра нібыта непаразуменні паміж кіраўнікамі ГУР МА і СБУ... абвяргаюцца штодзённай сумеснай працай па абясшкоджванню ворага". Малюк заявіў, што расійскіх акупантаў "чакаюць новыя чарговыя сюрпрызы".
Сустрэча Буданава і Малюка адбылася на фоне чарговай хвалі скандалу вакол гібелі ў 2022-м у Кіеве Дзяніса Кірэева. Кірыл Буданаў нядаўна пацвердзіў, што Кірэеў быў супрацоўнікам ГУР і загінуў пасля затрымання СБУ.