Кіраўнік Пентагона: вяртанне Украіны да межаў 2014-га — нерэалістычная мэта

Украінскія вайскоўцы / facebook.com/GeneralStaff.ua
Вяртанне Украіны да межаў 2014 года на сённяшні дзень немагчымае. Такую заяву зрабіў міністр абароны ЗША Піт Хэгсет.
"Мы, як і вы, хочам бачыць Украіну суверэннай і квітнеючай. Аднак мы сыходзім з рэальнай ацэнкі таго, што адбываецца на полі бою, — сказаў ён, выступаючы на сустрэчы Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў Бруселі. — Таму мы мусім пачаць з прызнання таго, што вяртанне Украіны да межаў да 2014 года — гэта нерэалістычна. Імкненне дасягнуць гэтай ізюзорнай мэты толькі працягне вайну і прынясе больш пакутаў.
Мір для Украіны мусіць уключаць трывалыя гарантыі бяспекі, якія забяспечаць, што вайна не пачнецца ізноў. Гэта не мусяць быць пагадненні "Мінск 3.0".
Такім чынам, Хэгсет мімаходзь прайшоўся і па ролі Аляксандра Лукашэнкі як "міратворца" Усходняй Еўропы. Вярнуць яе не атрымаецца.
Таксама кіраўнік Пентагона заявіў, што ЗША не адправяць свае войскі ва Украіну, якімі бы ні былі гарантыі бяспекі, прадастаўленыя Кіеву.
Піт Хэгсет заявіў, што сур'ёзна сумняецца ў магчымасці ўступлення Украіны ў NATO пасля вайны: "ЗША не лічаць сяброўства Украіны ў NATO рэалістычным зыходам дыпламатычнага ўрэгулявання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.