Кіраўніцтва Бучы ўзнагародзіла байцоў палка імя Каліноўскага
Каліноўцы ўзнагароджаныя за абарону Бучы / t.me/belwarriors
Бучанская гарадская рада запрасіла на мерапрыемства з нагоды Дня горада байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага, якія прымалі ўдзел у абароне Бучы. Пра гэта паведамляе прэс-служба палка.
Мэр горада прадставіў да ўзнагароды “За абарону Бучы” некалькіх байцоў палка — Дзяніса “Кіта”, Аляксея “Псіхолага” і пасмяротна Іллю Хрэнава (“Літвіна”), які загінуў 3 сакавіка 2022 года.