Хакеісты піцерскага СКА разграмілі мінскае "Дынама" — 5:1
Матч з піцерскім СКА скончыўся разгромам мінскага "Дынама" / прэс-служба ХК "Дынама-Мінск"
23 лютага хакеісты мінскага "Дынама" на сваёй пляцоўцы сустракаліся з піцерскім СКА і прайгралі з разгромным лікам 1:5 (0:3, 0:2, 1:0).
Адзіную шайбу ў "зуброў" забіў канадзец Брэт Рычы, для якога яна стала першай за 11 матчаў у мінскай камандзе.
26 лютага мінскае "Дынама" згуляе фінальную гульню рэгулярнага сезона ў Маскве са "Спартаком".