Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў яраслаўскага "Лакаматыва"
Матч "Дынама-Мінск" — "Лакаматыў" / ХК "Дынама-Мінск"
Хакеісты мінскага "Дынама" 26 студзеня ў рамках чэмпіяната КХЛ гулялі ў гасцях у яраслаўскага "Лакаматыва".
Сустрэча скончылася перамогай "зуброў" з лікам 5:3 (0:1, 1:1, 2:3).
На пачатку трэцяга перыяду "Лакаматыў" саступаў, але здолеў зраўняць лік 3:3. Аднак дынамаўцы Таннер Фрыц і Аляксандр Волкаў (у меншасці) здолелі прынесці "зубрам" перамогу.
Пасля 55 матчаў мінскае "Дынама" займаюць восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі, маючы 55 ачкоў. "Лакаматыў" знаходзіцца на другім радку ў турнірнай табліцы з 76 баламі.