Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў гасцях у "Аўтамабіліста"
Матч "Дынама-Мінск" — "Аўтамабіліст" / ХК "Дынама-Мінск"
22 лістапада мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ гуляла ў гасцяў у екацерынбургскага "Аўтамабіліста". Гульня завяршылася перамогай гасцей — 4:1.
Закінутымі шайбамі вызначыліся Ягор Борыкаў, Нік Мерклі, Раман Гарбуноў і Данііл Сацішвілі.
Гэта першая перамога мінскіх хакеістаў за апошнія паўтара тыдня.
У пятніцу, 24 лістапада, "зубры" на хатняй "Мінск-Арэне" сустрэнуцца з дзеючым уладальнікам Кубка Гагарына, маскоўскім ЦСКА.