Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі першы матч у серыі плэй-оф
Мінскія дынамаўцы нарэшце парадавалі заўзятараў / t.me/hcdinamoby/
Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі першы матч у серыі плэй-оф КХЛ. У сераду на "Мінск-Арэне" было пераможана маскоўскае "Дынама" — 3:1 (1:0, 1:1, 1:0).
Лік у серыі 2:1 на карысць расійскай каманды. 8 сакавіка на "Мінск-Арэне" пройдзе чацвёрты матч.