Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях абыгралі "Віцязь"

"Віцязь" — "Дынама" / t.me/hcdinamoby/
Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ у гасцях абыгралі "Віцязь" — 4:2 (0:1, 3:1, 1:0). Шайбы ў беларускай камандзе на рахунку Сэма Энаса (21 і 42 хвіліны), Крыса Цірні (34) і Рамана Гарбунова (40).
На мінулым тыдні дынамаўцы нечакана прайгралі гэтаму расійскаму клубу на сваёй пляцоўцы.
Мінчукі па-ранейшаму займаюць сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі. 19 лютага іх чакае матч у Маскве з ЦСКА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.