Мінскае "Дынама" прайграла "Віцязю" — 0:3
Хакей на "Мінск-Арэне" / vk.com/hcdinamoby
13 лютага ў чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" прайграла "Віцязю" — 0:3 (0:1, 0:0, 0:2). Напярэдадні была перамога над лідарам лігі "Лакаматывам", а ў чацвер — паражэнне ад аднаго з аўтсайдэраў. Мінчукі прапусцілі шайбу ў першым перыядзе і адчайна спрабавалі адыграцца, аднак прапусцілі дзве шайбы ў пустую браму.
Дынамаўцы па-ранейшаму займаюць сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі.
17 лютага "Дынама" згуляе з тым жа "Віцязем", толькі ў гасцях.