Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі ў гасцях "Віцязь" — 7:0
На трыбунах былі і заўзятары мінскага "Дынама" / t.me/hcdinamoby/
4 верасня хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі ў Балашысе "Віцязь" — 7:0 (1:0, 4:0, 2:0). Гэта быў іх другі паядынак у рэгулярным першынстве КХЛ. Тры шайбы былі закінутыя ў меншасці. У першым матчы ў Ніжнякамску дынамаўцы ў авертайме абыгралі "Нафтахімік" — 5:4.
На 6 верасня запланаваны гасцявы паядынак з "Куньлунем".
t.me/hcdinamoby/