Хакеісты мінскага "Дынама" мелі перавагу ў дзве шайбы, але прайгралі ў Чарапаўцы
Мінскія дынамаўцы ў Чарапаўцы / t.me/hcdinamoby/
Хакеісты мінскага "Дынама" мелі перавагу ў дзве шайбы, але прайгралі ў Чарапаўцы — 2:4 (1:0, 1:2, 0:2). "Северсталь" — сусед дынамаўцаў па турнірнай табліцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, таму матч быў прынцыповы і важны. "Дынама" застаецца на 8-м месцы і яшчэ не гарантавала сабе месца ў плэй-оф.
У дынамаўцаў другое паражэнне запар. 4 лютага яны прымаюць "Адмірал" з Уладзівастока.