Хакеісты мінскага "Дынама" дома саступілі "Аўтамабілісту" з Екацярынбурга
Матч "Дынама-Мінск" — "Аўтамабіліст" / ХК "Дынама-Мінск"
Хакеісты мінскага "Дынама" 26 снежня ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі ў сябе ў гасцях екацярынбургскі "Аўтамабіліст".
Гульня скончылася з лікам 4:1 на карысць гасцей. У "зуброў" адзіную шайбу ў большасці закінуў Вадзім Мароз.
Цікава, што папярэдняя сустрэча з "Аўтамабілістам" скончылася з такім жа лікам, але на карысць дынамаўцаў.
Цяпер "зубры" з 40 ачкамі застаюцца на восьмым радку Заходняй канферэнцыі КХЛ.
28 снежня мінская каманда прымае ў сябе ў гасцях хакеістаў маскоўскага "Спартака".