КДБ правёў ператрусы ў прадстаўнікоў прафсаюзаў
Будынак КДБ у Мінску / Euroradio
КДБ правёў ператрусы ў прадстаўнікоў прафсаюзаў. Пра гэта стала вядома беларускім праваабаронцам. Супрацоўнікі дзяржбяспекі забралі тэхніку. Пасля допытаў людзей адпусцілі.
Вядома, што сілавікоў цікавілі сувязі з BySOL і ByHelp, якія дапамагаюць беларусам. На допытах распытвалі пра гэтак званае "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці".
Як вядома, рэжым Аляксандра Лукашэнкі разграміў незалежныя прафсаюзы ў нашай краіне, а іх лідараў кінуў за краты.