Казахстан не працуе над "кансалідаваным адказам" ЕАЭС на заходнія санкцыі
Казахстан не працуе над "кансалідаваным адказам" на заходнія санкцыі супраць Беларусі і Расіі.
"Мы мяркуем, што санкцыі Захаду палітычна матываваныя і нацэлены на асобныя краіны, а не на ЕАЭС ў цэлым", — заявілі ў казахстанскім МЗС, паведамляе Reuters.
Раней намеснік міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Панкін заявіў, што Еўразійскі эканамічны саюз працуе над "кансалідаваным адказам".