Карова цяжка траўмавала дзяўчынку ў Бярозаўскім раёне

На месцы здарэння

На месцы здарэння / Следчы камітэт

Трагічнае здарэнне адбылося 7 ліпеня ў адной з фермаў у Бярозаўскім раёне. Маленькая дзяўчынка атрымала цяжкія траўмы, калі яе ўдарыла карова. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следчыя высветлілі, што ў той дзень бацька дзіцяці працаваў на сваёй фермерскай гаспадарцы. Разам з сабой ён узяў на ферму і дачок.

Цяпер пацярпелая дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, ёй аказваюць кваліфікаваную дапамогуа.

Праверкай інцыдэнта займаецца Бярозаўскі райаддзел Следчага камітэта. Паведамляецца, то асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынамх і ўмовам, якія спрыялі траўмаванню дзіцяці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.