Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Беларусі ў сераду

Вясёлка, ілюстрацыйнае фота

Вясёлка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 6 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па заходняй палове, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Зранку і ўдзень месцамі па краіне прагрымяць навальніцы. Удзень у асобных раёнах па паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца +19...+25, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 28 градусаў цяпла.

У чацвер у Беларусі таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. А вось у пятніцу яны пройдуць толькі месцамі на поўначы краіны. 

Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Беларусі ў сераду
Прагноз надвор'я на 6 жніўня / Белгідрамет
Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Беларусі ў сераду
Прагноз надвор'я на 6 жніўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.