Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў суботу па захадзе Беларусі

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 2 жніўня, у Беларусі ўначы чакаецца невялікая, а ўдзень — пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы пройдуць зранку і ўдзень па заходняй палове краіны, месцамі прагрымяць навальніцы. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +23...+29 градусаў.

У нядзелю, 3 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах прагназуецца парывісты вецер.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца +23...+30 градусаў.

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў суботу па захадзе Беларусі
Прагноз надвор'я на 2 жніўня / Белгідрамет
Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў суботу па захадзе Беларусі
Прагноз надвор'я на 2 жніўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.