Капітан ХК "Дынама-Мінск" амаль месяц не выйдзе на лёд

Абаронца хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзімір Дзянісаў унесены ў спіс траўмаваных, паведамляе прэс-служба клуба. Папярэдні тэрмін лячэння і аднаўлення хакеіста — да 29 верасня.
Пра тое, што капітан "зуброў" не выйдзе на лёд у матчы з ЦСКА 27 жніўня, стала вядома ў дзень гульні. Па словах галоўнага трэнера каманды Гордзі Дуаера, якія перадае tut.by, у 33-гадовага абаронцы — траўма ніжняй часткі цела. Пашкоджанне выявілася даволі сур'ёзным, таму спартовец можа прапусціць яшчэ не менш за 13 матчаў.
Сама гульня скончылася паразай дынамаўцаў у авертайме — 1:2 (0:0, 1:0, 0:1, 0:1).