Кантрабанда з Беларусі не спыняецца: у Польшчы затрымалі цыгарэты на $2,3 млн
Кантрабанда з Беларусі не спыняецца. Як паведамляе gov.pl, у Польшчы затрымалі цыгарэты на $2,3 млн. На памежным пераходзе "Кузніца" ў грузавіку, які вёз дошкі, былі знойдзены старанна зробленыя схованкі. Скрыні імітавалі паддоны з дошкамі, а насамрэч унутры была кантрабанда. З іх дасталі каля 600 тысяч пачкаў цыгарэт. Падлік заняў каля сутак.
Распачата крымінальная справа, кіроўца арыштаваны на тры месяцы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Кантрабанда / gov.pl