Канферэнцыя "Новая Беларусь" распачалася ў Варшаве

Канферэнцыя "Новая Беларусь" распачалася ў Варшаве

Канферэнцыя "Новая Беларусь" распачалася ў Варшаве

Канферэнцыю "Новая Беларусь" адкрыла лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская.

Дарагія беларусы і беларускі, удзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі! Салідарнасць і эмпатыя, адвага і дысцыпліна, самаарганізацыя і крэатыў — гэта тыя словы, якімі я апісала 2020.

Сёння мы адзначаем 5 год з пачатку нашай мірнай рэвалюцыі. Пакуль мы разам, пакуль мы працягваем барацьбу, мы не скончылі сваю рэвалюцыю.

Новая рэальнасць прымушае нас дзейнічаць па іншаму. Бліжэйшыя тыдні, якія будуць прысвечаны абмеркаванням па Ўкраіне могуць адкрыць акно мажлівасцяў і для нас.

У канферэнцыі прымаюць удзел 420 чалавек, сярод якіх 50 дыпламатаў і 70 журналістаў з 16 краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.