Канец студзеня ў Беларусі будзе з плюсавымі тэмпературамі
Сёлета студзень адзначыўся высокімі плюсавымі тэмпературамі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У чацвер, 30 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, прагназуе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны прагназуецца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі на поўначы — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да +6 градусаў. Удзень прагназуецца 6-12 градучаў цяпла.
У пятніцу, 31 студзеня, надвор'е будзе падобнае. Хіба што ў асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе -3...+2, а дзень прагрэецца да 3-9 градусаў вышэй за нуль.
Прагноз надвор'я на 30 студзеня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 30 студзеня / Белгідрамет