Кандыдат Юрый Губарэвіч не змог прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду
Юрый Губарэвіч
На выбарах у Каардынацыйную раду не змог прагаласаваць лідар Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч. Пра гэта палітык паведаміў у сацсетках.
"Сам я не змог прыняць удзел, так як у дадзены момант не маю на руках беларускага пашпарта", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Губарэвіч уваходзіць у спіс №9 "Кааліцыя Паўла Латушкі і Руху "За Свабоду".
Як паведамлялася раней, для выбараў у Каардынацыйную раду неабходна мець на руках пашпарт РБ.