Канапацкая абурылася граматай, уручанай Шуневічу ад імя парламента

Канапацкая абурылася граматай, уручанай Шуневічу ад імя парламента

Апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая абурылася тым, што Нацыянальны сход узнагародзіў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча граматай за "“дзейнасць па ўмацаванні правоў і свабод грамадзян". Пра гэта Канапацкая напісалал на сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

"Абуральна, што пасля ўсяго, што здарылася гэтай вясной у нашай краіне, пасля брутальных разгонаў мірных вулічных акцый міліцыяй, пасля затрыманняў паўтары сотні журналістаў, больш за тысячу мірных грамадзян, велізарнай колькасці штрафаў і сутак арышту, негатыўнай рэакцыі на тое, што адбылося еўрапейскіх краін, міністр унутраных спраў Шуневіч атрымлівае падзякавальную грамату ад імя Нацыянальнага сходу. Як дэпутат Нацыянальнага сходу заяўляю: сваёй згоды на гэтае ўзнагароджанне я не давала, магчыма, не давалі і іншыя дэпутаты. Праца міністэрства выклікае ўсё больш і больш пытанняў, а ніяк не грамат і падзяк", — заявіла прадстаўніца Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
 
Пра ўзнагароджанне міністра Шуневіча стала вядома 31 траўня на сумесным пасяджэні абедзвюх палатаў Нацыянальнага сходу.