Канал ARTE выпусціў анімадок "Галасы з Беларусі"
Кадр з мультфільма "Галасы з Беларусі" / ARTE
Анімадок "Галасы з Беларусі" выпусціў канал ARTE. У стужцы расказваецца пра сённяшняе жыццё ў краіне, адзначае тг-канал "Свяшчэнны Белавуд".
Фішка гэтага фільма — анімацыя. Паколькі ў краіне нельга здымаць, усе гісторыі намалявалі і агучылі на беларускай мове.
У фільме распавядаецца гісторыя школьніцы, маладога настаўніка гісторыі, жанчыны, якая адбывае "хімію" за ўдзел у пратэстах, і пенсіянеркі, якая прадае ў пераходзе кветкі.
Аўтарства у фільме не пазначанае, але ў тытрах да гісторый ёсць журналісты, якія якія бралі інтэрв'ю у беларусаў.