Канада таксама абвясціла санкцыі супраць беларускага рэжыму
Канада таксама ўводзіць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Гэтыя санкцыі аналігічныя тым, што сёння абвясціла Вялікабрытанія.
Канада забараняе любыя аперацыі з каштоўнымі паперамі, страхаванне беларускіх дзяржкарпарацый. Таксама санкцыі забараняюць імпарт і экспарт нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў з Беларусі.
Акрамя Вялікабрытаніі ды Канады свае санкцыі неўзабаве абвесціць Белы дом. Вядома, што яны закрануць Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і бізнес, набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі.