Камунальнікі ў Ляхавічах займаліся падлікамі адлегласці да еўрапейскіх сталіц
Праект ляхавіцкіх камунальнікаў / lves.by
Камунальнікі ў Ляхавічах займаліся падлікамі адлегласці да еўрапейскіх (і не толькі) сталіц. Яны ўсталявалі беларускамоўны паказальнік на ўездзе ў горад. З яго дапамогай можна даведацца не толькі адлегласць да Лондана, Берліна, Парыжа, Мадрыда, Пекіна, Дэлі і Масквы, але і накірунак.
Мясцовыя камунальныя службы называюць паказальнік "крэатыўным". Але так і не патлумачылі галоўную ідэю свайго праекта.
lves.by