Камітэт Еўрапарламента ўхваліў пошліны на беларускія ўгнаенні

Угнаенні, ілюстрацыйнае фота

Угнаенні, ілюстрацыйнае фота

Камітэт па міжнародным гандлі Еўрапаламента ўхваліў 50-адсоткавае павышэнне пошлін на некаторыя сельскагаспадарчыя тавары з Беларусі і Расіі. Пошліны будуць уведзеныя на прадукцыю, якая раней імі не абкладалася. Пад іх трапяць цукар, воцат, мука і кармы для жывёлаў.

Таксама ў Еўрапарламенце прапанавалі ўвесці новыя пошліны на ўгнаенні: да 2028 года яны павялічацца да 430 еўра за тону. Еўрадэпутаты адзначаюць, што такія меры мусяць прывесці да скарачэння імпарту беларускіх і расійскіх угнаенняў у ЕС, што дазволіць дыверсіфікаваць іх вытворчасць у Еўрасаюзе.

"Гэта палажэнне аб паступовым павышэнні мытных пошлін на прадукцыю з Расіі ды Беларусі дапаможа перашкодзіць Расіі выкарыстоўваць рынак ЕС для фінансавання сваёй ваеннай машыны", — пракаментавала пастаянная дакладчыца па Расіі ў Еўрапарламенце Інэсе Вайдэрэ.

Канчатковае галасаванне па гэтай прапанове адбудзецца ў Еўрапарламенце 22 траўня.

Раней прапанову павысіць пошліны на беларускія і расійскія ўгнаенні агучыў Савет ЕС. Супраць гэтага выступае лабісцкае аб'яднанне фермераў Copa-Cogeca. Там мяркуюць, што такая мера можа прынесці сур'ёзную эканамічную шкоду для сельскай гаспадаркі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.