Камітэт ААН супраць катаванняў разгледзіць скаргу віцяблян Кузнечыкаў
Камітэт ААН супраць катаванняў прыняў скаргу віцяблян Кузнечыкаў. Сын і бацька ўжо больш за год жывуць на тэрыторыі шведскай амбасады ў Мінску. Яны пераскочылі праз плот, ратуючыся ад затрымання, і папрасілі палітычнага прытулку.
У сваёй скарзе Кузнечыкі заяўляюць, што калі іх затрымаюць улады Беларусі, то яны сутыкнуцца з рэальнай пагрозай катаванняў. Калі гэта адбудзецца па віне Швецыі (у выніку дзеяння або бяздзейнасці краіны), то краіна парушыць артыкул 3 Канвенцыі супраць катаванняў.
Мужчынам пагражае крымінальная адказнасць за ўдзел у вераснёўскіх пратэстах 2020 года ў Віцебску.