Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў яшчэ аднаго беларуса

Ён скардзіўся на жодзінскі суд, які асудзіў яго да сямі сутак арышту па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі ў сакавіку 2008 года. Больш падрабязна пра "справу Камароўскага" гл. тут.

Праваабаронца Таццяна Равяка кажа, што, паколькі Беларусь далучылася да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, улады мусяць выканаць рашэнне Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Пацярпелы можа спадзявацца на кампенсацыі. Аднак практыка паказвае, што рашэнні камітэта ААН не выконваюцца. Вось што кажа ў гутарцы з Еўрарадыё Таццяна Равяка:



"Нічога не выконвае беларуская дзяржава ў дачыненні да тых грамадзян, парушэнні правоў якіх прызнаныя камітэтам па правах чалавека ААН. У нас ужо больш за 40 такіх рашэнняў, у якіх прызнанае парушэнне правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь".



Паводле слоў Равякі, беларуская дзяржава традыцыйна не лічыць рашэнні камітэта ААН абавязковымі для выканання. Паколькі на яе немагчыма паўплываць, праваабаронца называе гэтую сітуацыю "прававым тупіком".
 

Фота — Fotolia