Каля Жабінкі спынялі рух цягнікоў, там знайшлі муляж выбуховага прыстасавання

Каля Жабінкі спынялі рух цягнікоў, там знайшлі муляж выбуховага прыстасавання

Каля Жабінкі спынялі рух цягнікоў, там знайшлі муляж выбуховага прыстасавання. Здарэнне адбылося раніцай 1 лютага. Падазроны прадмет, які ляжаў паміж рэйкамі, заўважыў манцёр. На муляжы быў надпіс “Вучэбная”. Начальнік чыгуначнай станцыі паведаміў пра знаходку ў міліцыю.

На месца з Брэста прыязджалі сапёры. Снарад аказаўся 125-міліметровым артылерыйскім вучэбна-трэніровачным. Ніякай выбухоўкі ў ім не было. Як інфармуе сайт sb.by, затрымка ў руху цягнікоў склала амаль паўтары гадзіны. Цяпер высвятляецца, якім чынам муляж трапіў на чыгунку.