Каля рэстарана ў Курапатах актывісты ставяць крыжы (фота)

Каля рэстарана ў Курапатах актывісты ставяць крыжы (фота)

Каля сумна вядомага ўжо рэстарана "Поедем поедим"абаронцы Курапатаў сталі ставіць крыжы. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў Аляксей Шэін.

"Актывісты ставяць крыжы перад Поедем-поедім. Гэтай дарогай апошнія дні ездзіў транспарт рэстарацыі, заязджаючы на аб’ект з "чорнага ходу", не зважаючы на тое, што гэта — ахоўная зона Курапатаў", — паведаміў ён.

Актывісты пікетуюць рэстаран каля Курапатаў ужо другі тыдзень. Пасля таго, як абаронцы Курапатаў сталі перакрываць дарогу каля рэстарана, многія наведнікі сталі ездзіць да яго праз зялёную зону.