Каліноўцы прадаюць фотакнігу пра полк, каб купіць грузавыя квадрацыклы
Кніга пра два гады палка / bel.army
Каліноўцы прадаюць фотакнігу "Шлях палка", каб купіць грузавыя квадрацыклы для ваяроў. У выданні — гісторыя падраздзялення ў фотаздымках і ўспамінах байцоў.
"Пачынаючы з 18 красавіка кнігу можна купіць, зрабіўшы данат у памеры $100 на мэтавы рахунак для збору на квадрацыклы", — паведамляе прэс-служба падраздзялення.
Кнігу "Шлях палка" перадалі ў рэдакцыю Еўрарадыё. А ў адказ мы перадалі ва Украіну кнігі пра беларускую нацыянальную ідэю — для бібліятэкі палка Каліноўскага.
bel.army