Каб схаваць раман з чужой жонкай, мінчук заявіў, што яго збілі хуліганы

Каб схаваць раман з чужой жонкай, мінчук заявіў, што яго збілі хуліганы

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы выкрылі мужчыну, які абвінаваціў у сваім збіцці невядомых хуліганаў, каб схаваць інтымную сувязь з замужняй жанчынай.

У міліцыю паступіла інфармацыя, што ў лякарню хуткай дапамогі з пераломам сківіцы трапіў 48-гадовы мужчына. Аператыўнікі сталі высвятляць паходжанне гэтай траўмы. Пацярпелы сказаў, што пасварыўся з жонкай і пайшоў гуляць у Кіеўскі сквер, дзе на яго беспрычынна напалі хуліганы. Ён напісаў адпаведную заяву ў міліцыю.

Тым не менш праваахоўнікі смаглі высветліць праўду. Як высветлілася, мужчына пацярпеў не ад хуліганаў, а ад мужа жанчыны, з якой меў спатканне ў скверы. Падмануты сужэнец заспеў яго са сваёй жонкай і моцна пабіў. 

Цяпер “рагатага” мужа прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за нанясенне менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Але каханак, імаверна, таксама будзе адказваць перад законам за заведама ілжывы данос, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Дарэчы, за такі данос можна атрымаць да пяці гадоў турмы.

Фота з архіву