Ізноў аранжавы ўзровень — у пятніцу чакаюцца навальніцы і моцныя залевы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі чакаюцца моцныя залевы. Уначы — месцамі, удзень — у многіх раёнах магчымыя навальніцы. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні, паўднёвы 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах яго парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +21 градуса на паўночным захадзе да +29 градусаў на паўднёвым усходзе.

У суботу і нядзелю на тэрыторыі краіны таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень чакаецца ад 21-23 да 28-29 градусаў цяпла.

Ізноў аранжавы ўзровень — у пятніцу чакаюцца навальніцы і моцныя залевы
Прагноз надвор'я на 25 ліпеня / Белгідрамет
Ізноў аранжавы ўзровень — у пятніцу чакаюцца навальніцы і моцныя залевы
Прагноз надвор'я на 25 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.