Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне “Жазла кіравання” Сімяона Полацкага

Першае выданне “Жазла кіравання” Сімяона Полацкага

Першае выданне “Жазла кіравання” Сімяона Полацкага / @maldzisworldby

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне “Жазла кіравання” Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі.

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне “Жазла кіравання” Сімяона Полацкага
Старадрук

“Жазло кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) было надрукаванае ў Маскве ў 1667 годзе і належыць да рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага.

Старадрук набыты ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў. Ён будзе перададзены ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага ў якасці грамадскага падарунка. А да вяртання ў Полацк кніга будзе выстаўляцца за межамі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.