Ілан Маск пакідае адміністрацыю Дональда Трампа

Ілан Маск / Gonzalo Fuentes / REUTERS/ File Photo
Мільярдэр Ілан Маск пакідае адміністрацыю Дональда Трампа. Пра гэта галоўны дарадца прэзідэнта ЗША напісаў у сваёй сацсетцы Х.
Маск узначальваў спецыяльна створаны Дэпартамент дзяржаўнай эфектыўнасці (DOGE). Яго задачай было змаганне з бюракратыяй і празмернымі, на ягоны погляд, выдаткамі. Перыяд, калі Маск кіраваў DOGE, быў азначаны ліквідацыяй разнастаных дзяржаўных установаў, звальненнямі тысяч чалавек і мноствам судовых справаў супраць адміністрацыі прэзідэнта.
Напярэдадні свайго сыходу бізнесовец заявіў, што расчараваны законам аб падатках і бюджэце, які Трамп назваў вялікім і выдатным. "Шчыра кажучы, я быў расчараваны, убачыўшы велізарны законапраект аб выдатках, які павялічвае дэфіцыт бюджэту, а не скарачае яго", — заявіў Маск у інтэрв'ю журналістам.
У сваім паведамленні пра звальненне Маск выказаў упэўненасць, што роля DOGE ва ўрадзе ЗША будзе ўзрастаць. Аднак вядома, што ведамства сутыкнулася са шматлікі пазовамі, сумневамі ў законнасці доступу да дзяржданых і недакладнымі справаздачамі пра зэканомленыя сродкі.
As my scheduled time as a Special Government Employee comes to an end, I would like to thank President @realDonaldTrump for the opportunity to reduce wasteful spending.
— Elon Musk (@elonmusk) May 29, 2025
The @DOGE mission will only strengthen over time as it becomes a way of life throughout the government.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.