Хлопец сачыў за перапіскай дзяўчыны з дапамогай шпіёнскай праграмы

Хлопец сачыў за перапіскай дзяўчыны з дапамогай шпіёнскай праграмы

Работнік адной з мінскіх фірмаў сачыў за перапіскай дзяўчыны з дапамогай шпіёнскай праграмы. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — “Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі” (ч. 2 арт. 349 КК).

Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, год таму 26-гадовая жыхарка сталіцы заўважыла, што да яе старонкі ў адной з сацсетак мае доступ нехта яшчэ — там рэдактавалася інфармацыя, праглядалася перапіска. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю. Аператыўнікі з упраўлення “К” мінскай міліцыі знайшлі на ноўтбуку пацярпелай шпіёнскую праграму, якая дазваляла мець да яго доступ. Таксама знайшліся шкодныя праграмы, якія сачылі за актыўнасцю дзяўчыны ў інтэрнэце.

Праваахоўнікам удалося высветліць, што да здзяйснення злачынства мае дачыненне 29-гадовы ўраджэнец Брэсцкай вобласці. Гэта ён устанаўліваў праграмы на ноўтбук мінчанкі. У мужчыны знайшлі файлы з асабістымі дадзенымі і іншых грамадзян, якім ён таксама ўстанаўліваў аналагічнае праграмнае забеспячэнне. У тым ліку, там былі паролі доступа да асабістага кабінета інтэрнэт-банкінгу.