ХК "Юнацтва" з буйным лікам прайграў "Гомелю"
19 студзеня адбыўся чарговы тур хакейнага чэмпіянату краіны.
"Юнацтва" на выездзе прайграла "Гомелю" з лікам 1:6. Мінскі клуб саступіў першае месца "Нёману", які ў Наваполацку ўзяў верх над "Хімікам-СКА" — 5:2, інфармуе БелаПАН.
Астатнія вынікі: "Віцебск" — "Шахцёр" — 2:1 (у авертайме), "Магілёў" — "Ліда" — 5:2.
Становішча камандаў:
першая пяцёрка: "Нёман" — 104 ачкі (42 гульні; розніца шайбаў 173-71), "Юнацтва" — 102 (41; 161-73), "Гомель" — 75 (42; 155-93), "Металург" — 73 (40; 130-77), "Хімік-СКА" — 62 (41; 115-125);
другая пяцёрка: "Шахцёр" — 72 (41; 99-80), "Ліда" — 43 (41; 104-155), "Брэст" — 42 (41; 87-136), "Віцебск" — 26 (42; 79-165), "Магілёў" — 19 (41; 55-183).
Наступны тур пройдзе 21 студзеня.
Фота — sozhnews.info