Хакейны галкіпер Андрэй Мезін завяршыў спартовую кар'еру
Хакеіст гуляў за зборную Беларусі з 1996 года.
Былы галкіпер хакейнай зборнай Беларусі Андрэй Мезін прыняў рашэнне завяршыць кар’еру. Спартсмен выспутаў у “Ак Барсе”, “Салават Юлаеве”, СКА, “Магнітцы”, “Трактары”, “Авангардзе”, а таксама ў мінскім “Дынама”, амерыканскіх і нямецкіх клубах.
За зборную Беларусі Мезін пачаў выступаць з 1996 года. Ён правёў у складзе нацыянальнай каманды 135 матчаў, прапусціў 337 шайбаў. Брамнік удзельнічаў у трох Алімпіядах і 13 чэмпіянатах свету. Па колькасці ўдзелаў у першынствах планеты ён на другім месцы пасля Уладзіслава Траццяка.
Тройчы Андрэя Мезіна прызнавалі найлепшым хакеістам Беларусі.
Увосень 40-гадовы спартсмен прыцягваўся ў зборную Беларусі ў якасці трэнера брамнікаў, паведамляе сайт by.tribuna.com