Хакеісты мінскага “Дынама” згуляюць з маскоўскім ЦСКА

Хакеісты мінскага “Дынама” згуляюць з маскоўскім ЦСКА

Мінскае хакейнае “Дынама” завяршае хатнюю серыю матчаў у рамках чэмпіянату КХЛ сустрэчай з маскоўскім ЦСКА. Гульня адбудзецца сёння на “Мінск-Арэне”, пачатак у 17.00. Жывую трансляцыю матчу можна будзе паглядзець на тэлеканале “Беларусь 5”.

Першыя два матчы з гэтай хатняй серыі былі няўдалымі для “зуброў” — яны атрымалі разгромную паразу ад фінскага “Ёкерыта” (1:6), а таксама саступілі падмаскоўнаму “Віцязю” — 0:1.

ЦСКА выйграў чэмпіянат КХЛ у мінулым сезоне. Сёлетні чэмпіянат ён пачаў з паразы ад пецярбургскага СКА (2:4), а затым выйграў па булітах у яраслаўскага “Лакаматыва” (2:1) і разграміў маскоўскае “Дынама” (6:1).