“Гульні Цырцэі”: пра забойства, бардэлі, чэкістаў і чалавечае свінства — эфір

Кніга "Гульні Цырцэі" / Еўрарадыё
Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў "кароткі спіс" літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У папярэдніх выпусках сумесных стрымаў Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы”, з пісьменніцай Югасяй Калядой ды яе творам “Перамена месцаў”, публіцыстам, былым галоўным рэдактарам беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандрам Лукашуком і яго кнігай “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”. На чарзе — сустрэча са Змітром Дзядзенкам і яго раманам “Гульні Цырцэі”. Запрашаем!
Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 года адбудзецца 15 лістапада 2025 года а 19:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.
Што з сябе ўяўляе раман “Гульні Цырцэі” і чаго ў ім больш: гістарычнага крыміналу ці беларускага нуару? Ці лёгка было прытрымлівацца гістарычнай “нейтральнасці” і як атрымалася не перайсці межы ў апісанні эратычных сцэн? Чаму раман немагчыма было выдаць у Беларусі і якая літаратура больш важная сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.