ГУБАЗіК затрымаў кіраўніка загараднага клуба "Фестывальны"
Генадзь Верамейчык / СТБ
Сілавікі ГУБАЗіКа затрымалі кіраўніка загараднага клуба "Фестывальны" Генадзя Верамейчыка, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
З мужчынам знялі відэа, на якім ён кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а ў 2020 годзе зняў з тэрыторыі клуба чырвона-зялёны сцяг.
Загарадны клуб "Фестывальны" — адна з самых буйных пляцовак на беларускім рынку еvent-паслуг. Ён спецыялізуецца на правядзенні карпаратыўных мерапрыемстваў (забаўляльных і навучальных), а таксама прыватных святаў.