Грузчыка мінскага гастранома заціснула ліфтам

Грузчыка мінскага гастранома заціснула ліфтам

Трагічны выпадак адбыўся 2 красавіка ў мінскім гастраноме "Цудоўны экспрэс", паведамляе прэс-служба Дзяржпрамнагляду.

Грузчыка выявілі ў сутарэнні будынка пры адчыненых дзвярах шахты грузавога ліфта і нерухомай кабіне. Перадплечча і галава мужчыны былі заціснутыя паміж кабінай і парогам пасадачнай пляцоўкі другога паверха.

Ратавальнікі дэблакавалі загінулага мужчыну.

Ліфт выведзены з эксплуатацыі, пакуль не высвятляць тэхнічныя прычыны здарэння.